Як пабудаваць кватэру?
- Падрабязнасці
- Катэгорыя: Жыллёвае будаўніцтва
- Апублікавана 12 Снежань 2016
- Праглядаў: 832

Агульная інфармацыя
Будаўніцтва жылля ў горадзе Полацку ажыццяўляецца долевым спосабам у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 2018 г. N 473 «Аб долевым будаўніцтве».
Што ж такое долевае будаўніцтва? За грашовыя сродкі грамадзян забяспечваецца будаўніцтва кватэр, якія пасля ўводу дома ў эксплуатацыю перадаюцца гэтым грамадзянам ва ўласнасць. Як правіла, сродкі на долевае будаўніцтва прадастаўляюцца грамадзянінам не цалкам, а па частках у перыяд будаўніцтва. Такім чынам, кватэра фактычна набываецца ў растэрміноўку. Акрамя таго, кошт такога набыцця жылля будзе менш, чым пры звычайнай куплі кватэры.
Для будаўніцтва неабходна заключыць дагавор стварэння аб'екта долевага будаўніцтва з дзяржаўным прадпрыемствам «УКБ горада Полацка» (г. Полацк, вул. Войкава, д. 5). Выбар кватэры і заключэнне дагавора ажыццяўляецца па заканчэнні сямі каляндарных дзён пасля апублікавання праектнай дэкларацыі на канкрэтны дом у газеце "Полацкі веснік". Дагавор заключаетсч па форме тыпавога дагавора стварэння аб'екта будаўніцтва, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 сакавіка 2019 г. № 156 «Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 2018 г. N 473».
У цяперашні час у горадзе Полацку ажыццяўляецца будаўніцтва жылых дамоў у мікрараёне № 7 жылога раёна "Аэрапорт". Будынка ў панэльным варыянце па серыі 90М.
Фінансаванне будаўніцтва
Фінансаванне будаўніцтва ажыццяўляцца як за ўласныя сродкі грамадзян, так і з выкарыстаннем крэдыту любога банка., у тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі.
Дзяржаўная падтрымка
Пад дзяржаўнай падтрымкай разумеецца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на аказанне дапамогі пры будаўніцтве жылля грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Парадак пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, вызначаны Жыллёвым кодэксам Рэспублікі Беларусь. Прыём дакументаў ажыццяўляецца службай «адно акно» Полацкага раённага выканаўчага камітэта (г. Полацк, праспект Ф. Скарыны, д. 10, тэл. 46 63 25, 43 90 10, адзіны нумар – 142), даведачная інфармацыя прадастаўляецца спецыялістам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Полацкага раённага выканаўчага камітэта (г. Полацк, вул. Талстога, д. 6, каб. 142, тэл. 46-61-77).
Пералік дзяржаўнай падтрымкі, які выкарыстоўваецца ў цяперашні час пры будаўніцтве жылля ў горадзе Полацку:
- субсідыя на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам і на пагашэнне асноўнага доўгу па гэтым крэдыце, выдаваемому банкамі на будаўніцтва жылых памяшканняў (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.07.2017 № 240 «Аб дзяржаўнай падтрымкі грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў»).
Звяртацца ў аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі Полацкага раённага выканаўчага камітэта (г. Полацк, вул. Талстога, д. 6, каб. 142, тэл. 46 61 77);
- выкарыстанне імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» (Жыллёвы кодэкс Рэспублікі Беларусь, Інструкцыя аб абарачэнні імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё», зацверджаная пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 28.01.2008 № 10, Палажэнне аб парадку індэксацыі імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё», зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.11.2006 г. № 1529).
Звяртацца ў КУП «ЖКГ г. Полацка» (г. Полацк, вул. Войкава, д. 8, каб. 21, тэл. 74-77-16),
- права на маёмасны падатковы вылік пры выплаце падаходнага падатку ў суме фактычна зробленых плацельшчыкам выдаткаў на будаўніцтва (арт. 211 Асаблівай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Звяртацца ў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па Полацкаму раёну (г. Полацк, вул. Свярдлова, д. 9) альбо ў бухгалтэрыю па месцы працы;
- прадастаўленне некаторымі банкамі крэдытаў на агульных падставах на будаўніцтва жылля грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, на больш выгадных умовах, чым асобам, якія не стаяць на ўліку (паніжаная працэнтная стаўка);
- рэгуляваныя цэнаўтварэнне пры будаўніцтве жылля для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў прадугледжвае шэраг абмежаванняў для забудоўшчыка пры фарміраванні кошту будаўніцтва.
Спецыялісты Ўпраўлення капітальнага будаўніцтва горада Полацка заўсёды гатовыя пракансультаваць Вас у рамках сваёй кампетэнцыі, звяртацца па тэл. 46-40-95, 43 60 43.
Это демонстрационная версия модуля
Скачать полную версию модуля можно на сайте Joomla School